Фасоля крывава-чырвоная[3], Фасоля шматкветкавая, Фасоля агніста-чырвоная, Турэцкія бабы (Phaseolus coccineus) — від раслін роду Фасоля (Phaseolus) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Паходзіць з Паўднёвай Амерыкі.
Лісце трайчастае, лісточкі невялікія, сэрцападобныя.
На каранях ўтвараюцца дробныя клубянькі.
Суквецці гронкападобныя, на кароткіх кветканосах. Кветкі чырвоныя, радзей белыя, буйныя, парныя, на густаапушаных кветаножках. Вяночак у некалькі разоў даўжэй чашачкі.
Плады — бабы буйныя, шырокія, з тоўстым пергаментным пластом. Насенне плоскаэліптычнае, рознай афарбоўкі.
У ежу падыходзяць толькі маладыя бабы, у якіх скрозь створкі яшчэ не прагледжвае насенне. Карані расліны ўтрымліваюць крухмал. У многіх краінах фасоля шматкветкавая вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.